Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ісламісты адмовіліся ўвайсьці ў новы ўрад Эгіпту


Прыхільнікі зрынутага Мухамада Мурсі на барыкадах
Прыхільнікі зрынутага Мухамада Мурсі на барыкадах
Прэм’ер-міністар Эгіпту Хазэм эль-Бэблаві прыступіў да фармаваньня новага ўраду.

Сёньня ён праводзіць перамовы зь лідэрамі лібэральных палітычных партый. Бэблаві таксама мае намер прапанаваць некалькі пасадаў у кабінэце міністраў прадстаўнікам руху «Браты-мусульмане», які падтрымліваў зрынутага прэзыдэнта Мухамада Мурсі. Аднак ісламісты сёньня заявілі, што адмаўляюцца ўваходзіць у новы ўрад.

Фронт нацыянальнага выратаваньня Эгіпту, які аб’ядноўвае некалькі лібэральна-дэмакратычных партый, заявіў аб неабходнасьці ўнясеньня зьменаў у Канстытуцыйную дэклярацыю аб правядзеньні новых выбараў, падпісаную выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта краіны Адлі Мансурам.

Учора Адлі Мансур прызначыў былога міністра фінансаў Хазэма эль-Бэблаві прэм’ер-міністрам. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Мухамад Эль-Барадей быў прызначаны віцэ-прэзыдэнтам па замежных справах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG