Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Акцыя «Гарадзенцы ў падтрымку палітвязьняў» адбудзецца 10 ліпеня ў Горадні. па вуліцы Будзёнага 48а з 16.00 да 20.00. Арганізатары запрашаюць напісаць паштоўкі і лісты падтрымкі палітычным зьняволеным.

Адзін з арганізатараў акцыі Эдвард Дзьмухоўскі заявіў Радыё Свабода, што акцыя адбываецца ў межах кампаніі «Тыдзень палітвязьня» абвешчанай праваабарончым цэнтрам «Вясна».

«Якраз у пэрыяд адпачынкаў, калі людзі імкнуцца вясёла бавіць свой час, мы хочам нагадаць ім, што ў нашай жа краіне ёсьць людзі незаконна асуджаныя, якія зараз у жудасных умовах знаходзяцца ў турэмных камэрах. І мы запрашаем усіх гарадзенцаў, каб яны, напісаўшы некалькі слоў гэтым людзям, падтрымалі іх маральны дух», — кажа Дзьмухоўскі.

Асадкі, паштоўкі і высылку адрасатам гарантуюць арганізатары акцыі.

Падчас акцыі плянуецца выступ гарадзенскіх музыкаў: Алеся Дзянісава з сябрамі.
XS
SM
MD
LG