Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларуска-літоўскай мяжы — чэргі грузавікоў


Чарга грузавікоў на беларуска-літоўскім памежжы, архіўнае фота

Чарга грузавікоў на беларуска-літоўскім памежжы, архіўнае фота

У пунктах пропуску на мяжы зь Літвой павялічваюцца чэргі грузавікоў на выезд зь Беларусі.

Па інфармацыі на 7 гадзін раніцы 10 ліпеня ў чарзе ў «Катлоўцы» знаходзіцца 60 грузавых аўтамабіляў, у «Каменным Логу» — 70, у «Беняконях» — 120, у «Прывалцы» — 40.

Акрамя таго, у «Каменным Логу» на ўезд у Літву стаіць больш за 60 легкавых аўтамабіляў. На ўезд у Беларусь у пункце пропуску «Беняконі» — 20 грузавікоў. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

На такі ж час 9 ліпеня ў «Катлоўцы» на выезд зь Беларусі стаяла 10 грузавых і 15 легкавых аўтамабіляў, на ўезд — 20 грузавых, у «Каменным Логу» на выезд у чарзе знаходзілася 40 грузавікоў і 60 легкавікоў, у «Беняконях»- на выезд 15 грузавых і 10 легкавых, на ўезд — 15 грузавых аўтамабіляў. У «Прывалцы» чэргаў не было.

ДПК паведаміў, што становішча на беларуска-літоўскай мяжы прыблізна ў 4 разы зьнізілася прапускная магчымасьць пераходаў. Літоўскі бок прымаў прыкладна 8 транспартных сродкаў у гадзіну (у звычайным рэжыме каля 30-40).

«Італьянскі страйк» на мяжы пачаўся раніцай 9 ліпеня. Літоўскія памежнікі патрабуюць павысіць заробак ня менш чым на 10%, прафсаюз патрабуе сацыяльных гарантыяў супрацоўнікам памежнай службы, павелічэньня камандзіровачных выдаткаў, грашовай кампэнсацыі за жытло, увядзеньня 40-гадзіннага працоўнага тыдню.
XS
SM
MD
LG