Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 ліпеня: гадавіна перамогі Лукашэнкі на выбарах-1994, дзень народзінаў Марсэля Пруста і Віктара Ганчарэнкі


Лукашэнка прымае прысягу 20 ліпеня 1994 году

Лукашэнка прымае прысягу 20 ліпеня 1994 году

Падзеі і даты гэтага дня ад Радыё Свабода

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


Менск — у кнігарні «Логвінаў» імпрэза з нагоды выхаду зборніку «Макулатура 4 — Дзёньнікі па Англіі». Свае творы чытаюць Уладзімер Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Віктар Марціновіч і іншыя. Пачатак а 19-ай.

Масква — візыт міністра замежных спраў Беларусі Уладзімера Макея ў Расею

Гэты дзень у гісторыі

1919 — у Горадні польскія ўлады забаранілі газэту Родны край, а рэдактара Тамаша Грыба арыштавалі

1922 — абвешчана аўтаномія Беларускай праваслаўнай царквы на чале зь мітрапалітам Мелхіседэкам.

1972 — У вёсцы Вязынка Маладзечанскага р-на адкрыўся Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік.

1991 — інаўгурацыя першага прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына

Ельцын на мітынгу ў 1991 годзе

Ельцын на мітынгу ў 1991 годзе


1992 — Беларусь стала чальцом Міжнароднага валютнага фонду

1994 — першым прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь у другім туры абраны Аляксандар Лукашэнка.


У гэты дзень нарадзіліся:

1509 — Жан Кальвін, францускі рэлігійны рэфарматар

1871 — Марсэль Пруст, францускі пісьменьнік. У гісторыі францускай літаратуры Пруст вядомы як пачынальнік псыхалягічнага раману.

1871 — Пётра Сергіевіч, беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст.

1895 — Павал Сухі, савецкі авіяканструктар, нарадзіўся ў Глыбокім Віцебскай вобласьці. Сухі — аўтар больш як 50 самалётаў, 30 зь якіх былі пабудаваныя і выпрабаваны. Канструкцыі яго самалётаў адрозьніваюцца ўвядзеньнем розных тэхнічных навінак, упершыню ўжытых у савецкім самалётабудаваньні.



1914 — Яфрэм Карпачоў, беларускі гісторык

1942 — Пятро Клімук, беларускі савецкі касманаўт

1977 — Віктар Ганчарэнка, футбаліст, галоўны трэнэр футбольнага клюбу БАТЭ




У гэты дзень памерлі

1559 — Генрых II, кароль Францыі

1944 — Язэп Урбановіч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашыстоўскага падпольля і партызанскага руху на Берасьцейшчыне


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Разумны чалавек мае права быць няшчасным толькі з-за жанчыны, якая варта таго.
Марсэль Пруст
XS
SM
MD
LG