Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны новы прэм’ер-міністар Эгіпту


 Хазэм аль-Беблаві - новы прэм'ер Эгіпту

Хазэм аль-Беблаві - новы прэм'ер Эгіпту

Новым прэм’ер-міністрам Эгіпту стаў Хазэм аль-Бэблаві — былы міністар фінансаў, лібэральны эканаміст.

Новым прэм’ер-міністрам Эгіпту стаў Хазэм аль-Бэблаві — былы міністар фінансаў, лібэральны эканаміст.

Лідэр лібэральнай апазыцыі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Махамэд Эль-Барадэі прызначаны віцэ-прэзыдэнтам па замежных справах.

Пра гэтыя прызначэньні абвясьціў прэсавы сакратар выканаўцы абавязкаў прэзыдэнта Адлі Мансура.\

Сёньня арганізацыя «Тамарод», якая ўзначаліла антыўрадавыя выступы, што прывялі да зьвяржэньня ў мінулую сераду прэзыдэнта Махамэда Мурсі, заклікала Мансура прыняць папраўкі да часовай канстытуцыі. Праект, паводле лідэра арганізацыі Махмуда Бадра, распрацаваны пры ўдзеле экспэртаў, у тым ліку Эль-Барадэі.
XS
SM
MD
LG