Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пастаўкі нафты ў Беларусь: Расея губляе $400 на тоне


Мазырскі НПЗ, дзе перапрацоўваецца расейская нафта.

Мазырскі НПЗ, дзе перапрацоўваецца расейская нафта.

Расейскі бюджэт з кожнай тоны нафты, якая пастаўляецца ў Беларусь, губляе прыкладна 400 даляраў. Пра гэта ў інтэрвію газэце «Коммерсантъ» заявіў міністар энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак.

«Напрыклад, у мінулым годзе расейскія нафтавікі паставілі ў Беларусь 21,2 млн. тон нафты. Калі мы павялічым гэты аб’ём да 23 млн. тон, то пры бязмытнай пастаўцы гэта прывядзе да дадатковых страт для расейскага бюджэту — з кожнай тоны прыкладна 400 даляраў», — адзначыў міністар. Але паводле яго слоў, гэтыя страты можна кампэнсаваць, разьвіваючы супрацоўніцтва зь беларускімі кампаніямі і ствараючы, напрыклад, СП у сфэры электрамашынабудаваньня, якія задзейнічаны ў вытворчасьці мінэральных угнаеньняў. «Цяпер гэтым займаецца Мінпрамгандаль», — паведаміў ён.

Пры гэтым міністар адзначыў, што пакуль ня вызначаны асноўныя парамэтры паліўнага балянсу паміж Расеяй і Беларусьсю ў гэтым годзе. «Мы працуем сёлета ў асаблівым рэжыме, кожныя тры месяцы зацьвярджаем балянс. Пакуль узгаднілі толькі на першы, другі і трэці кварталы. Безумоўна, беларускі бок жадае да канца году падпісаць балянс, мы б таксама хацелі гэта зрабіць, але перашкаджае шэраг пытаньняў, зьвязаных з эканомікай », — растлумачыў Новак.

Ён таксама адзначыў, што беларускі бок пакуль не выконвае паказчыкі па зваротных пастаўках нафтапрадуктаў, якія былі заплянаваны ў пратаколе пасяджэньняў намесьніка старшыні ўраду Расеі Аркадзя Дварковіча і першага віцэ-прэм’ера Беларусі Ўладзіміра Сямашкі. «Тым ня менш, тыя аб’ёмы, якія былі пастаўлены ў Расею за першыя чатыры месяцы гэтага года, — 560 тыс. тон нафтапрадуктаў, — адпавядаюць попыту на нашым рынку. Але, улічваючы вынікі мадэрнізацыі расійскіх НПЗ, магчыма, нам да канца году і не спатрэбяцца тыя ж аб’ёмы нафтапрадуктаў, якія патрабаваліся ў пачатку », — лічыць міністар.

Пра гэта інфармуе БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG