Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнцкія выбары ў Эгіпце адбудуцца ў лютым


Часовы прэзыдэнт Эгіпта Адлі Мансур выдаў указ пра даты правядзеньня новых прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў.

Цягам 15 дзён будзе скліканая Канстытуцыйная асамблея, якая падрыхтуе зьмяненьні ў асноўны закон краіны. Гэтыя прапановы будуць вынесеныя на рэфэрэндум, які неабходна правесьці на працягу чатырох месяцаў.

Пасля гэтага ў лютым наступнага года ў Эгіпце павінны адбыцца парламенцкія выбары.

І толькі пасьля таго, як у краіне зьявіцца паўнавартасны дзейны парлямэнт, будзе абвешчана пра прэзідэнцкія выбарах.

Прадстаўнікі руху «Браты-мусульмане», тым часам, зноў заклікалі да правядзеньня мітынгаў у падтрымку зрынутага прэзхыдэнта Махамэда Мурсі.

Напярэдадні як найменей 51 чалавек загінуў каля вайсковых казармаў, дзе, як мяркуецца, утрымліваецца Мурсі.
XS
SM
MD
LG