Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вэнэсуэла атрымала просьбу Сноўдэна пра прытулак


Улады Вэнэсуэлы пацьвердзілі, што атрымалі просьбу пра палітычны прытулак ад былога супрацоўніка амэрыканскіх спэцслужбаў Эдварда Сноўдэна.

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура, які раней заявіў, што гатовы прыняць у сябе Сноўдэна, сказаў: цяпер амэрыканцу трэба будзе прыняць рашэньне пра пералёт у Каракас.

«Мы атрымалі прашэньне даць прытулак», — сказаў Мадура. — «Цяпер яму неабходна вырашыць пра пералёт, калі ён сапраўды захоча сюды прыляцець».

Пра гатоўнасьць даць прытулак Сноўдэну раней заявілі ўлады Нікарагуа і Балівіі.

Сам Сноўдэн, як мяркуецца, працягвае знаходзіцца ў транзытнай зоне маскоўскага аэрапорту «Шарамецьева», куды ён прыляцеў з Ганконгу 23 чэрвеня, нагадвае ВВС.
XS
SM
MD
LG