Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лінкявічус: «Украіна не гатовая да асацыяцыі з Эўразьвязам»


Лінас Лінкявічус
Лінас Лінкявічус

Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус ня бачыць перадумоў для падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ падчас маючага адбыцца ў лістападзе ў Вільні саміту Ўсходняга партнэрства. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

Украіне яшчэ «трэба вырашыць розныя праблемы, зьвязаныя з выбарамі, з празрыстасьцю, канфліктамі пасьля выбараў», — сказаў ён у панядзелак у літоўскім парлямэнце.

Лінкявічу адзначыў, што паступаюць сыгналы аб прагрэсе ва Ўкраіне, аднак дадаў: «Мы заклікаем украінцаў размаўляць з апазыцыяй, а не саджаць у турму. А лепшы спосаб забясьпечыць, каб у краіне не было сэлектыўнага правасудзьдзя, — вызваліць былога прэм’ера з турмы, таму што яна хворая».

Паводле яго калі ўкраінцы будуць гатовыя, то і ЭЗ будзе гатовы падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі.

Лінкявічус падкрэсьліў, што за дасягнуты прагрэс у працэсе эўраінтэграцыі Малдова заслужыла ўзнагароду — бязьвізавы рэжым.

«Малдова выдатна прагрэсуе і за яе прагрэс ёй павінен быць прадастаўлены бязьвізавы рэжым», — лічыць кіраўнік літоўскага МЗС.

Адказваючы на пытаньне парлямэнтароў пра пэрспэктывы Усходняга партнэрства, міністар сказаў, што ў тэхнічным сэнсе Малдова, Грузія і Армэнія маглі б неўзабаве скончыць перамовы, і можна ініцыяваць пагадненьні аб асацыяцыі з гэтымі краінамі.

«Мы можам зрабіць усё, каб гэтыя пагадненьні былі хоць бы ініцыяваныя», — паабяцаў Лінкявічус, кіраўнік МЗС Літвы, якая з 1 ліпеня старшынюе ў Эўразьвязе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG