Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каіры адбыліся сутыкненьні, ёсьць загінулыя


У Каіры раніцай 8 ліпеня пры разгоне дэманстрацыі прыхільнікаў зрушанага на мінулым тыдні прэзыдэнта Махамада Мурсі загінулі каля 30 чалавек, ёсьць параненыя.

Пра гэта заявіў прадстаўнік «Братоў-мусульманаў» Мустафа аль-Хатыб. Ён адзначыў, што сілы бясьпекі адкрылі агонь па ўдзельніках сядзячай акцыі пратэсту паблізу казармаў Рэспубліканскай гвардыі, дзе знаходзіцца пад арыштам Мурсі. Мясцовыя лекары паведамляюць пра гібель ня менш як 15 чалавек.

Эгіпэцкія вайскоўцы заявілі, што пры нападзе «групы тэрарыстаў» на будынак Рэспубліканскай гвардыі загінуў адзін вайсковец і яшчэ 40 атрымалі раненьні. Пра гэта паведаміла дзяржаўнае тэлебачаньне Эгіпта.

7 ліпеня дзесяткі тысяч прыхільнікаў і праціўнікаў Мурсі правялі маніфэстацыі ў многіх гарадах краіны.

Рух «Браты-мусульмане» патрабуе вяртаньня Махамаду Мурсі прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў. У сераду ён быў адхілены ад улады вайскоўцамі. Часовым кіраўніком дзяржавы прызначаны старшыня канстытуцыйнага суда Адлі Мансур.
XS
SM
MD
LG