Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ландсбергіс: Да 2015 Літва пазбавіцца энэргетычнай залежнасьці ад Расеі


Вітаўтас Ландсбергіс

Вітаўтас Ландсбергіс

Пра гэта сказаў Радыё Свабода першы кіраўнік незалежнай Літвы, дэпутат Эўрапарлямэнту Вітаўтас Ландсбергіс.

«Гэта рэальна. Хоць будуць перашкоды, будуць спробы і сабатажу і пройгрышу ў часе. Бо мы ведаем, што Расея стараецца, каб Літва гэтага працэсу не завяршыла: і ў пытаньні будаўніцтва тэрміналу для звадкаванага газу, і ў пытаньні гаспадараньня „Газпрому“ над разьмеркавальнымі сеткамі (чаго, дарэчы, паводле эўрапейскага заканадаўства, ужо не павінна)», — адзначыў ён.

Галоўную праблему Ландсбергіс бачыць у тым, што Расея выкарыстоўвае энэргетыку як «зброю палітычнага ўплыву».

«Літва ня хоча быць у становішчы, калі Расея імкнецца дамінаваць і атрымліваць вяршэнства над партнэрам, які купляе газ. Літва ня хоча выступаць у ролі просьбіта, сатэліта, які мае цікавіцца ў гаспадара: «А што я яшчэ павінен зрабіць, спадар гаспадар?“. Літва хоча мець справы на адкрытых і добрасумленных асновах, але Расеі вельмі цяжка гэтаму навучыцца», — адзначыў Ландсбергіс.
XS
SM
MD
LG