Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навукоўцы вырасьцілі печань пры дапамозе камлёвых клетак (відэа)


Навука працягвае шукаць выйсьце з сытуацыі зь недахопам донарскіх органаў: японскім навукоўцам удалося вырасьціць печань з камлёвых клетак.

«Нарыхтоўкі» стварылі ў лябараторыі, пасьля таго іх імплянтавалі мышам. Навукоўцы сьцвярджаюць, што орган функцыянуе нармальна, — піша Олена Ремовська для Радыё Свабода.

Печань, вырашчаная са ствалавых клетак, можа спатрэбіцца мэдыцыне, якая спрабуе вырашыць праблему хворых або пашкоджаных органаў ва ўмовах, калі донараў пастаянна не хапае.

Дасягненьні, пра якія на гэтым тыдні зрабілі справаздачу японскія навукоўцы, на самай справе маюць цэлую перадгісторыю. Спачатку, амаль год таму, навукоўцы навучыліся пераўтвараць індукаваныя камлёвыя клеткі (iPS-клеткі) ў гепатацытаў — асноўныя клеткі печані (асаблівасьцю камлёвых клетак зьяўляецца менавіта тое, што іх можна перапраграмаваць).



Для таго, каб працаваць з самім працэсам стварэньня органу, навукоўцы спачатку прасачылі, як печань разьвіваецца ў зародку чалавека. Па гэтым альгарытме яе і вырошчвалі ў лябараторыі. За двое сутак клеткі, зьмешчаныя ў адмысловыя ўмовы, сфармаваліся ў невялікія камячкі. Адзін з такіх камячкоў і перасадзілі мышы — менавіта ў гэтых умовах орган «высьпяваў».

Праз два месяцы навукоўцы атрымалі паўнавартасную печань. «На нашай памяці, гэта першы чалавечы орган, створаны з iPS-клетак, які функцыянуе нармальна», — напісалі аўтары дасьледаваньня ў сваім артыкуле, апублікаваным у часопісе Nature.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG