Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эль-Барадэі можа стаць прэм'ерам Эгіпту


Мухамад эль-Барадэі
Мухамад эль-Барадэі

У адміністрацыі новага прэзыдэнта Эгіпту пакуль абвяргаюць інфармацыю аб прызначэньні аднаго зь лідэраў лібэральнай апазыцыі, экс-кіраўніка МАГАТЭ Мухамада эль-Барадэі прэм’ер-міністрам краіны.

Як заявіў прадстаўнік кіраўніка дзяржавы Ахмэд Масаламані, прэзыдэнт Адлі Мансур у суботу сустракаўся з эль-Барадэі, але старшынёй ўрада яго не прызначаў. Масаламані пры гэтым дадаў, што выбраць ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру эль-Барадэі на пасаду прэм’ера «было б лягічна».

Супраць кандыдатуры Мухамада эль-Барадэі выступае другая па колькасьці ў Эгіпце ісламісцкая партыя «Аль-Нур», чальцы якой папярэдзілі, што, калі экс-кіраўнік МАГАТЭ стане прэм’ерам, то яны больш ня будуць падтрымліваць у цяперашніх падзеях вайскоўцаў.

У сераду эгіпэцкая армія абвясьціла пра зьмену ўлады ў краіне з мэтай ўрэгуляваньня працяглага палітычнага крызісу. Быў зьняты з пасады прэзыдэнт-ісламіст Мухамад Мурсі, прыпынена дзеяньне канстытуцыі. Прэзыдэнтам прызначылі Мансура — старшын/ Канстытуцыйнага суду. За дні беспарадкаў і сутычак у Эгіпце загінулі дзясяткі людзей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG