Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вялікі сшытак» Янаша Саса атрымаў галоўны прыз Карлаварскага кінафэстывалю


Фільм вугорскага рэжысэра Янаша Саса «Вялікі сшытак»

Фільм вугорскага рэжысэра Янаша Саса «Вялікі сшытак»

У Карлавых Варах завяршыўся 48 міжнародны кінафэстываль.

Галоўны прыз — Крыштальны глёбус — дастаўся фільму вугорскага рэжысэра Янаша Саса «Вялікі сшытак», экранізацыі рамана Аготы Крыстаф пра падлеткаў-блізьнят, якія спрабуюць выжыць у 1944 годзе ў акупаваным немцамі мястэчку.

Расейскі фільм Юсупа Разыкова «Сорам» атрымаў прыз міжнароднай федэрацыі кінапрэсы ФІПРЭСІ. Пра гэта паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода.

Галоўную ўзнагароду ў другой конкурснай сёкцыі «На ўсход ад захаду» атрымала любоўная драма Томаша Васілеўскага «Плывучыя хмарачосы» пра пакуты маладога бісэксуала. Фільм Віталя Манскага «Труба» аб газаправодзе Сыбір — Заходняя Еўропа прызнаны найлепшым у дакумэнтальным конкурсе.

Крыштальныя глёбусы за ўнёсак у кінамастацтва атрымалі мастак Тэадор Піштэк, рэжысэр Олівэр Стоўн і актор Джон Траволта. На закрыцьці фестывалю быў паказаны фільм Стывэна Содэрбэрга «За кандэлябрамі» пра адносіны піяніста Лібэрачэ і яго палюбоўніка Скота Торсана.
XS
SM
MD
LG