Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Сан-Францыска разьбіўся Boeing-777. Прычыны высьвятляюць


У аэрапорце Сан-Францыска пацярпеў катастрофу самалёт паўднёва-карэйскай авіякампаніі Asiana Airlines Boeing-777.

Пры крушэньні два чалавекі загінулі, многія — атрымалі раненьні.

Выжылыя пасажыры пакідалі самалёт па выратавальных трапах. Самалёт выконваў рэйс нумар 214 з Сэулу ў Сан-Францыска.

Галоўнай загадкай гэтай катастрофы адмыслоўцы называюць хвост, які адарваўся ад фюзэляжу і знаходзіцца ў пачатку пасадачнай паласы.

Самалёт ляжыць па-за бэтоннай паласой. Адзін з рухавікоў адарваны ад крыла. Верхняя частка фюзэляжу згарэла.

Паводле першых ацэнак амэрыканскіх спэцыялістаў у галіне авіяздарэньняў, якія прагучалі ў эфіры тэлеканалу CNN, да катастрофы магла прывесьці няправільная пасадка — дотык да паласы хваставой часткай.
XS
SM
MD
LG