Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Сноўдэна ўжо тры варыянты прытулку


Эва Маралес падчас эмацыйнай размовы з журналістамі ў часе затрымкі ў аэрапорце Вены.

Эва Маралес падчас эмацыйнай размовы з журналістамі ў часе затрымкі ў аэрапорце Вены.

Усьлед за Вэнэсуэлай і Нікарагуа, сваю абарону прапануе Балівія.

Пра гэта сёньня заявіў прэзыдэнт краіны Эва Маралес. «Мы дамо прытулак гэтаму грамадзяніну ЗША, якога перасьледуюць суайчыньнікі, калі ён зьвернецца да нас з запытам,» -сказаў ён, дадаўшы, што «мы нікога не баімся». Маралес не хаваў, што гэта рашэньне прадыктаванае рэакцыяй на інцыдэнт зь яго самалётам ў Эўропе. Пры вяртаньні балівійскага прэзыдэнта з наведваньня Масквы улады Гішпаніі, Партугаліі і Францыі забаранілі пралёт самалёта праз сваю паветраную прастору. Маралес быў вымушаны прызямліцца ў Аўстрыі, дзе самалёт насуперак дыпляматычнаму пратаколу абшукалі. Але Сноўдэна там не знайшлі.

Як мяркуецца, зьбеглы аналітык амэрыканскай выведкі ўсё яшчэ можа знаходзіцца у транзытнай зоне маскоўскага аэрапорту Шарамецьева. ЗША анулявалі яго пашпарт. Некаторыя эўрапейскія краіны , да якіх ён зьвярнуўся па прытулак, адмовілі на той падставе, што просьба пададзеная не на іх тэрыторыі .
Раней пра гатовасьць даць прытулак Сноўдэну заявілі Вэнэсуэла і Нікарагуа. Паводле нікарагуанскага прэзыдэнта Артэгі, заяву Сноўдэна яны атрымалі праз пасольства краіны ў Маскве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG