Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 ліпеня: Купальле, дзень народзінаў Янкі Лучыны, Джорджа Буша і Макса Мірнага


Янка Лучына

Янка Лучына

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Заслаўе — Купальле. Сьпевы, карагоды, гульні, танцы, вогнішча з купальскім колам, пусканьне вянкоў. Пачатак а 20.00 ад Рынкавай плошчы насупраць касьцёлу.

Купальле

Вільня — ужо сёмы раз пройдзе адно з самых галоўных гарадзкіх мерапрыемстваў Вільні — «Ноч культуры». Гэтым разам у ім бяруць актыўны ўдзел і беларускія дзеячы культуры і мастацтва, а таксама грамадзкія арганізацыі.

Прага — Дзень Яна Гуса

Гэты дзень у гісторыі

1253 — вялікі князь літоўскі Міндоўг каранаваны ў Наваградку.

1607 — перамога каралеўскага войска на чале зь Янам Хадкевічам над шляхецкім войскам ракашанаў на чале зь Янушам Радзівілам.

1786 — даляр зрабіўся нацыянальнай валютай ЗША

1947 — Адбыўся Першы зьезд беларусаў у Остэргофене (Германія) і выбары Беларускага нацыянальнага камітэту (БНК), у які ўвайшлі Францішак Кушаль, Аўген Калубовіч, Леў Гарошка, Барыс Рагуля і інш.

1957 — першая сустрэча Джона Ленана і Пола Макартні

20 гітоў "Бітлз"

У гэты дзень нарадзіліся:

1851 — Янка Лучына, беларускі паэт. Ягоны зборнік «Вязанка» быў выдадзены пад выглядам кніжкі на баўгарскай мове, каб абысьці расейскую цэнзуру, якая забараняла беларускамоўны друк. У сваёй «Гісторыі беларускай літаратуры» Максім Гарэцкі адзначаў: «З друкаваных асабліва вызначаецца яго верш „Роднае старонцы“, дзе чуецца засмучоная душа шчырага сына роднай старонкі».

1905 — Пятро Глебка, беларускі паэт, драматург, перакладнік.

1946 — Джордж Буш малодшы, 43-і прэзыдэнт ЗША

Джордж Буш

Джордж Буш

1977 — Макс Мірны, беларускі тэнісіст.

У гэты дзень памерлі:

1415 — Ян Гус, чэскі рэлігійны дзяяч, нацыянальны герой Чэхіі, прапаведнік, мысьляр, ідэоляг чэскай Рэфармацыі. Быў сьвятаром і некаторы час рэктарам Праскага ўнівэрсытэту. 6 ліпеня 1415 году ў горадзе Канстанц быў спалены разам са сваімі працамі. Сьмерць Гуса спрычынілася да пачатку Гусіцкіх войнаў, якія вялі яго прыхільнікі (гусіты) супраць Габсбургаў і іх прыхільнікаў. Радыкальныя гусіты (табарыты), якія патрабавалі рэлігійнай рэформы, пацярпелі паразу, умеркаваныя гусіты (чашнікі) вымушаныя былі спыніць барацьбу, таму Рэфармацыя ў Чэхіі не адбылася. Дагэтуль каталіцкая царква не рэабілітавала Гуса. Нягледзячы на гэта, у пераважна каталіцкай Чэхіі Гус карыстаецца павагай, існуюць помнікі, музэі і вуліцы, якія носяць яго імя.


1962 — Ўільям Фолкнэр, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1974 — Уладзімер Корш-Саблін, беларускі кінарэжысэр

Гэта мы: Кінарэжысэр Уладзімер Корш-Саблін


2002 — Міхась Рагуля, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

Цытата на памяць

«Шукай ісьціну, прапаведуй ісьціну, любі ісьціну, жыві па ісьціне і абараняй ісьціну да самай сьмерці»

Ян Гус
XS
SM
MD
LG