Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд можа накіраваць Класкоўскую ў «псыхушку»


Вольга Класкоўская

Вольга Класкоўская

Сёньня ў другой палове дня суд у Стакгольме слухаў паказаньні паліцыянтаў, а таксама папярэднія вынікі псыхіятрычнай экспэртызы.

На працэсе прысутнічае журналістка Юлія Лапіцкі, якая распавяла для Радыё Свабода пра тое, што адбылося на працэсе ў другой палове дня 5 ліпеня.

"Пасьля абеду ў суд былі запрошаныя 4 паліцыянты, якія былі на месцы здарэньня, і жанчына, якая абшуквала Вольгу ў пастарунку, таксама выслухалі мэдычных экспэртаў, які распавялі пра паходжаньне ранаў як у Класкоўскай, так і яе мужа.

Пракурор зьмяніў клясыфікацыю абвінавачваньня: з «замах на забойства» на «замах на забойства альбо нанясеньне асабліва цяжкай шкоды здароўю».

Заслухалі вынікі першапачатковай судова-псыхіятрычнай экспэртызы, якія вельмі істотна мяняе сытуацыю ў гэтай справе. Паводле гэтых вынікаў, трэба правесьці больш абшырнае абсьледаваньне псыхічнага стану Вольгі, як на час здарэньня, так і ўвогуле. Гэта азначае, што гэта будзе ўплываць на рашэньне і вырак суду.

Гэта досыць працяглы працэс, але толькі пасьля суд зможа пастанавіць, ці вінаватая Класкоўская ці не. Хаця ўжо цяпер, калі яны зачытвалі папярэдняе рашэньне судовага паседжаньня, суд мяркуе, ёсьць падставы лічыць, што яна вінаватая. Суд лічыць, што доказаў дастаткова. Наступнае паседжаньне прызначана на 13 жніўня. Суд вырашыў, што ўвесь гэты час Вольга будзе заставацца ў сьледчым ізалятары, паколькі ёсьць вялікая рызыка, што Вольга будзе спрабаваць пакінуць краіну.

13 жніўня ўсё высьветліцца. Ёй могуць даць пэўны тэрмін турэмнага зьняволеньня да 8 гадоў .

Калі ж экспэртыза пакажа, што ў яе вельмі сур’ёзныя псыхічныя праблемы, ёй можа быць прысуджанае прымусовае бестэрміновае псыхіятрычнае лячэньне, пакуль яны не палічаць, што чалавек здаровы. Гэта практычна турма, дзе яе могуць утрымліваць пажыцьцёва."

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG