Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дапамога на першыя 6 дзён часовай непрацаздольнасьці з-за «п’янай» траўмы прызначацца ў Беларусі ня будзе. Такая пастанову прыняў Савет міністраў яшчэ 28 чэрвеня — паведамляе БЕЛТА.

Дапамогі пазбавяцца, калі прычынай часовай непрацаздольнасьці ў сувязі з захворваньнем ці траўмай сталі ўжываньне алькаголю, наркотыкаў, псыхатропных рэчываў.

Ініцыятыва браць грошы з тых, хто трапляе ў больніцы ў стане алькагольнага ап’яненьня, належыць віцэ-прэм’еру Анатолю Тозіку. Ён агучыў яе пры канцы мінулага году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG