Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы адмылі дзясяткі мільёнаў даляраў праз беларускую фірму


487 мільёнаў расейскіх рублёў (каля 16 мільёнаў даляраў) перавяла на рахункі беларускага філіялу фірмы Ferdan Consult llp махлярская расейская кампанія ТАА «Брисстайл». Адбылося гэта ў пэрыяд з з кастрычніка 2009 па май 2010 году.

Галоўная абвінавачаная ў гэтай справе — фігурантка «сьпісу Магніцкага» супрацоўніца расейскай падатковай службы N28 і «Рособоронпоставки» Вольга Цымай — піша расейскае выданьне «Коммерстантъ»

Менавіта зь яе дапамогай, сьцьвярджае сьледзтва, махлярскія кампанія, якія ня мелі права на вяртаньне ПДВ, атрымлівалі з расейскага бюджэту вялізныя сумы грошай.

Агулам цяпер вядзецца пра крадзеж 4,4 млрд расейскіх рублёў. Грошы з ТАА «Брисстайл» трапілі ў Беларусь праз расейскую фірму ЗАТ «Павнаст».

Паводле дадзеных беларускага МЗС, філіял фірмы Ferdan Consult llp у Беларусі быў зачынены 31 жніўня 2010 году.

Паводле рэсурсу CompanyData, брытанская кампанія была зарэгістраваная 3 сьнежня 2008 году і спыніла сваю дзейнасьць 11 кастрычніка 2011 году. Па яе паштовым адрасе ў Лёндане зарэгістравана яшчэ каля васьмі сотняў кампаніяў.

Справа пра махлярства з ПДВ вядомая найперш праз трагічны выпадак аўдытара фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага, які загінуў у расейскім сьледчым ізалятары. Ягоныя прадстаўнікі заяўляюць, што менавіта ён раскрыў махінацыі з ПДВ і сьцьвярджаў, што да іх маюць дачыненьне супрацоўнікі праваахоўных і падатковых органаў.

Загадкавая сьмерць Магніцкага стала падставай для абвінавачаньня Расеі ў парушэньні правоў чалавека і прыняцьця «акту Магніцкага» — у сьнежні 2012 году ЗША увялі пэрсанальныя санкцыі супраць расейцаў, якія падазраюцца ў парушэньні правоў чалавека.

Аляксандр Лукашэнка тады параіў расейскім уладам «нагой топнуць і забіць «болт»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG