Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Каіры страляюць па прыхільніках Мурсі

У Каіры сілы бясьпекі адкрылі вагонь па дэманстрантах — прыхільніках зрынутага прэзыдэнта Мухамада Мурсі. Ёсьць параненыя.

Некалькі сотняў маніфэстантаў кіраваліся маршам да вайсковага гарадку, дзе, як лічыцца, утрымліваюцца пад арыштам былы прэзыдэнт і яго паплечнікі.

Дэманстрацыі прыхільнікаў Мурсі працягваюцца ня толькі ў Каіры, але і іншых гарадах Эгіпту. Войска, якое кантралюе становішча ў краіне, заклікала маніфэстантаў устрымлівацца ад гвалтоўных дзеяньняў.

Сёньня эгіпецкія войскі зачынілі памежны пераход Рафах на мяжы з сэктарам Газа — пасьля нападу на блёкпост на Сынайскай паўвысьпе, пры якім загінуў вайсковец і яшчэ двое былі параненыя.

Кіраўнік ведамства ААН па правах чалавека Наві Пілэй сёньня выказала занепакоенасьць арыштамі лідэраў руху «Браты-мусульмане», які падтрымліваў Мурсі. Яна заявіла аб недапушчальнасьці гвалтоўных дзеяньняў, адвольных затрыманьняў і актаў помсты, а таксама заклікала ўсе бакі канфлікту паважаць фундамэнтальныя правы чалавека.
XS
SM
MD
LG