Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа ўхваліў кананізацыю Яна Паўла ІІ


Ян Павел II

Ян Павел II

Ян Павал II, які ўзначальваў Рыма-Каталіцкую царкву ў 1978-2005 гадах, да канца гэтага году будзе далучаны да ліку сьвятых.

Сёньня Папа Францішак ўхваліў яго кананізацыю, пацьвердзіўшы факт зьдзяйсьненьня Янам Паўлам II другога цуду. Раней зьдзяйсьненьне другога цуду пацьвердзіла Кангрэгацыя па кананізацыі сьвятых.

Паведамляецца, што ў траўні 2011 года дзякуючы папу Яну Паўлу II адбылося «невытлумачальнае вылекаваньне», падрабязнасьці якога не прыводзяцца. Першым цудам было вылекаваньне француcкай манашкі ад хваробы Паркінсана, пасьля чаго Ян Павал II быў далучаны да ліку блажэнных.

Папа Францішак сёньня таксама падпісаў дэкрэт аб кананізацыі папы Яна XXIII, нягледзячы на адсутнасьць другога пацьверджанага цуду. Ян XXIII, вядомы як «Добры папа», узначальваў Рымска-каталіцкую царкву ў 1958-1963 гадах.
XS
SM
MD
LG