Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 ліпеня: дзень заснаваньня Парыжу


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск — візыт прэм’ер-міністра Бангладэш Шэйка Хасіны ў Беларусь

Гэты дзень у гісторыі

52 да н. э. — дата заснаваньня Парыжу.

1709 — Палтаўская бітва, перамога войскаў расейскага цара Пятра І над арміяй швэдзкага караля Карла ХІІ.

1796 — дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выдаў першы пашпарт грамадзяніна ЗША.

1969 — пачаты вывад амэрыканскіх войскаў з Паўднёвага Віетнаму, які завяршыўся праз тры з паловай гады.

2008 — тэлеканал БЕЛСАТ пачаў вяшчанне са спадарожніка Sirius.

У гэты дзень нарадзіліся:

1838 — Фэрдынанд Цэпэлін, нямецкі авіяканструктар.

1894 — Пётра Капіца, расейскі фізык

1912 — Гаўрыла Верасаў, беларускі савецкі шахматыст, міжнародны майстар.

1839 — Джон Ракфэлер, амэрыканскі прамысловец, які заснаваў нафтавую кампанію «Стандард ойл», самы багаты чалавек усіх часоў — у пераліку на сёньняшні курс багацьце Ракфэлера ацэньваецца больш чым на $300 мільярдаў.

У гэты дзень памерлі:

1538 ― Дыега дэ Альмагра, гішпанскі канкістадор.

1980 ― Францішак Пяткевіч, лекар і беларускі нацыянальны дзяяч.

1994 ― Кім Ір Сэн, дыктатар Паўночнай Карэі.

Цытата на памяць

Калі вашая адзіная мэта — стаць багатым, вы ніколі не дасягнеце яе.
Джон Ракфэлер
XS
SM
MD
LG