Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каткавец стала намесьніцай Шэймана


Аляксандар Лукашэнка прызначыў Надзею Каткавец намесьніцай кіраўніка спраў прэзыдэнта.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка таксама падпісаў указ аб вызваленьні Ёсіфа Роліча ад пасады намесьніка кіраўніка спраў у сувязі зь пераходам на іншую працу.

У красавіку 2012 году Каткавец узначаліла дэпартамэнт аграпрамысловага комплексу Эўразійскай эканамічнай камісіі. Дагэтуль яна была першай намесьніцай міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі.

З 1987 па 1995 год працавала галоўным эканамістам, старшынёй каапэрытыва саўгаса «Гарадзец» у Шклоўскім раёне, якім кіраваў Лукашэнка.

Цяпер ў кіраўніка справамі прэзыдэнта Віктара Шэймана будуць тры намесьнікі: Мікалай Селіванаў, Надзея Каткавец і Юры Назараў.

«Усё менш і менш людзей хоча жыць у вёсцы, працаваць у сельскай гаспадарцы. Праблема гэтая характэрна ня толькі для нашай з вамі радзімы. Але Беларусь у гэтым пляне рухаецца ў правільным кірунку: на мой погляд, нічога лепшага, нічога разумнейшага за аграгарадкі нельга было прыдумаць», — заявіла Каткавец у адным зь інтэрвію.

Надзея Каткавец пра «хаацічаскі сложаныя цэны»


Каткавец: Як зь цялушкі зрабіць карову

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG