Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайскоўцы Эгіпту заклікалі да агульнанацыянальнай салідарнасьці


Узброеныя сілы Эгіпту зьвярнуліся да насельніцтва з заклікам да згуртаванасьці пасьля арышту ваенным камандаваньнем прэзыдэнта Мухамада Мурсі.

Як адзначана ў заяве, прырода эгіпэцкага народа, якая «прывыкла дараваць», зможа прадухіліць акты помсты.

Раней партыя Мурсі «Браты-мусульмане» заклікала да масавых акцыяў пратэсту 5 ліпеня, адкінуўшы прапанову в.а. прэзыдэнта Адлі Мансура увайсьці ў часовае ўрад.

Былы кіраўнік МАГАТЭ і лідэр апазыцыі Мухамад Барадэй заявіў ВВС, што эгіпэцкая армія дзейнічала па волі большасьці насельніцтва, аднак выказаў надзею, што вайскоўцы не будуць удзельнічаць у далейшым палітычным працэсе.

Войска Эгіпту заявіла, што гарантуе права на мірныя дэманстрацыі пратэсту.

Чакаецца, што пасьля пятнічных малітваў прыхільнікі «Братоў-мусульман» выйдуць на мітынгі пратэсту супраць адхіленьня прэзыдэнта Мухамада Мурсі ад сваёй пасады.

Прадстаўнік руху «Браты-мусульмане» Гехад Хадад заявіў, што рух адмаўляецца супрацоўнічаць з новым рэжымам.

4 ліпеня старшыня Канстытуцыйнага суда Эгіпту Адлі Мансур, пастаўлены вайскоўцамі на чале дзяржавы замест арыштаванага прэзыдэнта Мухамада Мурсі, быў прыведзены да прысягі.

Ён паабяцаў правесьці выбары, у аснове якіх будзе «сапраўдная воля народа».
Мухамад Мурсі разам з кіраўнікамі «Братоў-мусульман» знаходзіцца пад вартай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG