Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Балівіі Эва Маралес зрабіў гэтую заяву на саміце лідэраў паўднёваамэрыканскіх дзяржаў. У балівійскі горад Качабамба прыбылі прэзыдэнты Аргенціны, Уругвая, Эквадора, Вэнэсуэлы, Сурынама, а таксама прадстаўнікі іншых краін Паўднёвай Амэрыкі.

Яны прыбылі ў Балівію ў сувязі з нядаўнім інцыдэнтам з самалётам прэзыдэнта Маралеса, які вымушаны быў зрабіць незаплянаваную пасадку ў Вене.

Прычынай называлася падазрэньне, што на борце самалёта знаходзіўся былы супрацоўнік амэрыканскіх спэцслужбаў Эдвард Сноўдэн, перадае ВВС.

Маралес вяртаўся ў Балівію з Масквы. Францыя выбачылася перад Балівіяй за адмову прапусьціць праз сваю паветраную прастору прэзыдэнцкі самалёт Эва Маралеса, з-за «недакладнай інфармацыі».

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд сказаў, што дазволіў пралёт самалёта, як толькі яму стала вядома, што гаворка ідзе пра самалёт прэзыдэнта Маралеса.
Прэзыдэнт Эквадора Рафаэль Карэа заявіў, што ён і астатнія лідэры на саміце ў Качабамба «цалкам падтрымліваюць» Маралеса.

Балівійскі прэзыдэнт Маралес зноў абвінаваціў ЗША ў аказаньні ціску на эўрапейскія краіны з тым, каб тыя забаранілі пралёт яго самалёта.

МУС Аўстрыі патлумачыў, што памежная служба праверыла дакумэнты ва ўсіх, хто быў на борце прэзыдэнцкага самалёта, а прэзыдэнт Маралес вымушаны быў правесьці некалькі гадзін у транзытнай зоне аэрапорта Вены. Не знайшоўшы Сноўдэна, аўстрыйцы адпусьцілі самалёт Маралеса.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG