Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пілігрымка Менск- Будслаў. Дзень чацьвёрты


Падарожныя нататкі карэспандэнткі Радыё Свабода, якая разам зь пілігрымкай ідзе на Будслаўскі фэст.

Чацьвёрты дзень пілігрымкі ў Будслаў распачаўся традыцыйнай ранішняй малітвай у касьцёле вёскі Альковічы.

Сьняданак каля палявой кухні і пачатак чарговага кавалку шляху.

Пасьля некалькіх кілямэтраў неспадзяваны прывал: вясковая сям’я падрыхтавала напоі, печыва і цукеркі на пачастунак пілігрымам.

Сустракаюць з кветкамі ўсёй сям’ёй — бабуля, дзядуля з дзецьмі і ўнукамі, прамаўляюць цёплыя словы, просяць малітвы.

Гэтак з набліжэньнем да Будслава сустрэчы зь мясцовымі жыхарамі становяцца ўсё больш частымі і цёплымі: некаторыя вяскоўцы сустракаюць калёну, стоячы на каленях уздоўж дарог. У іншых — з традыцыйнымі ўжо пачастункамі, а таксама абразамі Маці Божай Будслаўскай.

У вёсцы ж Камена жыхары накармілі абедам усіх 350 пілігрымаў: разам са сталом яны вынесьці на вуліцу бідоны з халадніком і якаймі, тазікі з салатамі, місы з салам.

Узамен ад пілігрымаў жадалі толькі аднаго: памаліцца за іх перад абразом Маці Божай Будслаўскай...

Безкарысьлівая ахвярнасьць гэтых людзей, а таксама іх моцная вера — адзін з наймагутных складнікаў, які даваў сілы на 16 кілямэтраў шляху чацьвёртага дня пад сьпякотным сонцам.

Штодня малітоўныя сьпевы зьмяняюцца малітвамі, сьвятары, а таксама спавядаюць непасрэдна ў дарозе. Зборнікі сьпеваў, якія выдалі напачатку шляху яшчэ ў Менску, прымацаваныя да аборак і зачэпленыя за шыю — сталіся зачасткай кожнага з пілігрымаў і да чацьвёртага дня сталіся зацёртымі ад карыстаньня.

А сінія шалікі адрозьнікаюць Менскую пілігрымку ад пілігрымак іншых гарадоў. Гэта сталася зразумелым, калі пры канцы шляху ў Даўгінаве спаткалі пілігрымаў з шалікамі памаранчавымі і іншымі колерамі.

У Даўгінаве сёньня сабраліся многія пілігрымкі, каб заўтра рушыць да Будслава.




Глядзець вялікую мапу
XS
SM
MD
LG