Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: «Амэрыка шмат разоў даказвала, што тыя, хто сумняецца ў ёй, ня маюць рацыі»


Вайскоўцы арміі ЗША слухаюць выступ Барака Абамы ў Кабуле, 4 ліпеня 2013
Вайскоўцы арміі ЗША слухаюць выступ Барака Абамы ў Кабуле, 4 ліпеня 2013

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сёньня, у Дзень незалежнасці ЗША, падзякаваў вайскоўцам у краіне і за мяжой.

У штотыднёвым радыёвыступе ён нагадаў, што 4 ліпеня 1776 году, калі амэрыканскія каляністы абвясьцілі незалежнасьць ад Брытаніі і зладзілі рэвалюцыю, каб дасягнуць гэтай незалежнасьці, мала хто верыў, што яны перамогуць.

Паводле яго слоў, гэта быў першы з многіх разоў, калі «Амэрыка даказвала, што тыя, хто сумняецца ў ёй, ня маюць рацыю».

Абама назваў ЗША «усясьветным абаронцам міру і свабоды» і адзначыў, што іх узброеныя сілы ад імя дзяржавы і народу змагаюцца за тое, каб увесь сьвет стаў лепшы.

Сёньня ж у Нью-Ёрку афіцыйна зноў адкрылі вядомую статую Свабоды пасьля шматмесячнага рамонту ад пашкоджаньняў, нанесеных ураганам «Сэндзі» ў кастрычніку летась.

4 ліпеня зьяўляецца галоўным дзяржаўным сьвятам ЗША — Днём незалежнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG