Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны лідэр «Братоў-мусульманаў»


Прыхільнікі Мурсі выкрыкваюць сьлёганы падчас цырымоніі прыняцьця прысягі часовым прэзыдэнтам

Прыхільнікі Мурсі выкрыкваюць сьлёганы падчас цырымоніі прыняцьця прысягі часовым прэзыдэнтам

У Эгіпце па абвінавачваньні ў падбухторваньні да гвалту арыштаваны духоўны лідэр руху «Браты-мусульмане» Мухамад Бадзі.

Бадзі быў затрыманы сёньня ў горадзе Мерса-Матрух. Пазьней на ваенным гелікоптары яго даставілі ў Каір. Мухамада Бадзі і аднаго зь яго ўплывовых памочнікаў плянуюць дапытаць па справе аб гібелі на гэтым тыдні васьмі дэманстрантаў, якія ўдзельнічалі ў сутыкненьнях каля офісу «Братоў-мусульман» у Каіры.

Адхілены ў сераду ад улады ваеннымі Мухамад Мурсі, які быў абраны на пасаду прэзыдэнта Эгіпту як кандыдат ад ісламістаў, утрымліваецца пад хатнім арыштам. Сёньня быў прыведзены да прысягі ў якасьці часовага кіраўніка дзяржавы старшыня Канстытуцыйнага суду Адлі Мансур.

У ноч на чацьвер у сутычках паміж супернікамі і прыхільнікамі Мурсі былі забітыя, прынамсі, 10 чалавек, дзясяткі — параненыя.
XS
SM
MD
LG