Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвет заклікае эгіпцян да дыялёгу


Пратэст супраць Мурсі на плошчы Тахрыр у Каіры

Пратэст супраць Мурсі на плошчы Тахрыр у Каіры

Сёньня старшыня Канстытуцыйнага суду Эгіпту Адлі Мансур быў прыведзены да прысягі як часовы прэзыдэнт краіны.

Вядучыя краіны сьвету заклікаюць эгіпцянаў устрымацца ад гвалту

Міністар замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле заявіў учора ўвечары:

«Мы сочым за разьвіцьцём падзеяў у Эгіпце зь вялікай заклапочанасьцю. Мы заклікаем усіх удзельнікаў працягваць ісьці па шляху дэмакратыі, устрымлівацца ад актаў гвалту, і весьці дэмакратычны дыялёг. Я шчыра спадзяюся, што Эгіпет будзе і надалей ісьці па шляху дэмакратыі, я спадзяюся, што ўсе палітычныя сілы, якія змагаюцца адна з адной, здольныя будуць размаўляць адна з адной, каб маладая эгіпэцкая дэмакратыя не правалілася так хутка, каб яна атрымала шанец, якога яна заслугоўвае».

Прадстаўнік японскага ўраду Ёсіхіда Суга сёньня зрабіў наступную заяву.

«Японія спадзяецца, што ўсе зацікаўленыя бакі ўстрымаюцца ад гвалту ў любой форме, і мы просім, каб яны рабілі адказныя дзеяньні. Мы спадзяемся, што будзе дасягнутае прымірэньне на дэмакратычнай аснове і што ўсе будуць рухацца да стварэньня новай стабільнай дзяржавы».

Празь некалькі гадзін пасьля адхіленьня Мурсі ад улады прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў з заявай, у якой выказаў «глыбокую занепакоенасьць» дзеяньнямі эгіпецкіх вайскоўцаў і заклікаў новыя вайсковыя ўлады ў Каіры як мага хутчэй перадаць уладу дэмакратычна абранаму ўраду. Абама заявіў, што яго адміністрацыя пераглядае праграму замежнай дапамогі Эгіпту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG