Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў. Адзіночны пікет супраць расейскай авіябазы


Жыхар Магілёва Мікалай Гладышаў выйшаў на пікет да Магілёўскага гарвыканкаму на знак пратэсту супраць разьмяшчэньня расейскай авіябазы ў Беларусі.

13:45 Мікалая Гладышава выпусьцілі з пастарунку і ўручылі позву, каб ён прыйшоў у міліцыю 8 ліпеня для далейшага разьбіральніцтва.

11:10 Супрацоўнікі міліцыі зьнялі з агароджы плякат супраць расейскай авіябазы.

Кіраўнік абласной арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў сказаў Радыё Свабода, што хадзіў для тлумачэньняў у пастарунак. Ён сказаў, што ў партыі абмяркоўвалі сытуацыю з авіябазаю, але пакуль не разглядалі магчымасьць правядзеньня такіх акцый. Шанцаў сказаў, што захоплены ўчынкам свайго сябра па партыі, які больш за гадзіну стаяў у пікеце.

10:50 Да пікетоўца падышоў міліцыянт і пасьля невялікай размовы павёў яго ў пастарунак. Плякат застаўся вісець на плоце.


Гладышава вядуць у міліцэйскі пастарунак

Гладышава вядуць у міліцэйскі пастарунак



10:00 Жыхар Магілёва Мікалай Гладышаў пікетуе Магілёўскі гарвыканкам у знак пратэсту супраць разьмяшчэньня расейскай авіябазы ў Беларусі. У Гладышава плякат «Не — расейскім авіябазам на зямлі Беларусі».

Такім чынам ён вырашыў выказаць сваю нязгоду з плянамі ўладаў разьмясьціць у краіне расейскую авіябазу. Ён сказаў, што пасьля развалу Савецкага Саюзу ўсе расейскія авіябазы былі выведзены з краін Усходняй Эўропы і надыдзе час, калі гэтыя базы выведуць зь беларускай тэрыторыі.

Мікалай Гладышаў зьяўляецца прыхільнікам Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG