Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падзеі, якія прывялі да адстаўкі прэзыдэнта Эгіпту


Вайскоўцы вывелі на вуліцы бранятэхніку

Вайскоўцы вывелі на вуліцы бранятэхніку

Пасьля масавых пратэстаў, якія пачаліся ў Эгіпце 30 чэрвеня і былі часткова справакаваныя рухам «Тамаруд», які ўзьнік 28 чэрвеня і падтрымлівае старшыню Канстытуцыйнага суду, а таксама нежаданьнем самага Мурсі падаць у адстаўку, эгіпэцкія ўзброеныя сілы заявілі, што возьмуць справу вырашэньня крызісу ў свае рукі.

1 ліпеня міністар абароны Абдэль Фата ас-Сісі абвясьціў па нацыянальным тэлебачаньні 48-гадзінны ультыматум. На працягу гэтых двух сутак Мурсі павінен быў выканаць патрабаваньні дэманстрантаў. Ас-Сісі сказаў: «Калі на працягу 48 гадзін патрабаваньні народу ня будуць выкананыя, то Ўзброеныя Сілы будуць абавязаны, у адпаведнасьці зь іх грамадзянскай і гістарычнай адказнасьцю і з павагі да патрабаваньняў вялікага народу Эгіпта, аб’явіць аб увядзеньні „дарожнай карты“ будучыні краіны ў спалучэньні з захадамі, якія будуць прынятыя пад кантролем узброеных сілаў з удзелам патрыятычных і шчыра заахвочаных сілаў краіны, у тым ліку моладзі, рухаючай сілай вялікай рэвалюцыі, і не выключаючы ніводнай партыі».

Вайскоўцы патлумачылі, што будуць удзельнічаць у вызначэньні будучыні, але не ў кіраваньні гэтай будучай дзяржавай.

Праз 4 гадзіны камандаваньне ўзброенымі сіламі выступіла зь іншай заявай, тлумачачы ў адказ на здагадкі, што ў краіне адбыўся ваенны пераварот, што «дактрына і культура узброеных сіл не дазваляе» праводзіць палітыку ў стылі ваенных пераваротаў«. Ваенныя заклікалі лідэраў палітычных партый хутка знайсьці вырашэньне праблемы і выпрацаваць кампраміс, які ўлічваў бы патрабаваньні народу Эгіпту. «Дарожная карта» ваенных ўключала перадачу ўлады старшыні Канстытуцыйнага суду. Газэта «Аль-Ахрам» паведаміла, што вайскоўцы не далі некалькім прадстаўнікам кіроўнага «Мусульманскага братэрства» выехаць з краіны і ўзялі пад кантроль фінансы арганізацыі.
XS
SM
MD
LG