Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 4 ліпеня: дзень народзінаў Язэпа Варонкі, суд на Класкоўскай


Вольга Класкоўская

Вольга Класкоўская

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск — у судзе Кастрычніцкага раёну адбудзецца суд над сябрам Нацыянальна-бальшавісцкай партыі Беларусі Зьмітром Паліенкам і прыхільнікам гэтай арганізацыі Дзянісам Гаўрыкавым.

Міжнародная канферэнцыя «Канвэнцыя ААН аб правах інвалідаў — выклік і каштоўнасьць для Эўрапейскга Зьвязу і краін Садружнасьці Незалежных Дзяржаў — шлях да стварэньня інклюзыўнага грамадзтва». Месца правядзеньня — канфэрэнц-заля гатэлю «Вікторыя». Пачатак у 9.30.

Стакгольм — суд над грамадзянкай Беларусі Вольгай Класкоўскай, якую абвінавачваюць у замаху на жыцьцё былога мужа.

Пэкін — візыт прэм’ер-міністра Пакістану Наваза Шарыфа ў Кітай

Гэты дзень у гісторыі

1776 — прынятая Дэклярацыя Незалежнасьці Злучаных Штатаў Амэрыкі

1848 — выйшаў у сьвет «Камуністычны маніфэст» Карла Маркса

1950 — У эфір выходзіць радыёстанцыя «Свабодная Эўропа»

2008 — выбух у Менску падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці. Пацярпелі каля 50 чалавек

У гэты дзень нарадзіліся:

1807 — Джузэпэ Гарыбальдзі, народны герой Італіі

1902 — Мэер Ланскі, ураджэнец Горадні, адзін з самых знакамітых босаў
амэрыканскай мафіі

1904 — Анатоль Альшэўскі, публіцыст, дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі

1922 — Вадзім Круталевіч, беларускі праўнік, гісторык, сацыёляг

У гэта дзень памерлі:

1826 — Томас Джэфэрсан, трэці прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі, аўтар Дэклярацыі Незалежнасьці ЗША, адзін з айцоў-заснавальнікаў амэрыканскай дзяржавы

1916 — Зыгмунт Караль Карвацкі, польскі вайсковы дзяяч, капітан

1934 — Марыя Складоўская-Кюры, польскі фізык і хімік

1944 — Фабіян Пачобут-Адляніцкі, беларускі каталіцкі сьвятар. Быў забіты нацыстамі за дапамогу габрэям і партызанам.

1952 — Язэп Варонка, беларускі палітычны дзяяч. Быў старшынём ураду БНР і міністрам замежных справаў Народнага сакратарыяту БНР (1918); адзін зь ініцыятараў абвяшчэньня БНР. З красавіку 1918 году Івана Макрэева ўзначальваў таксама міністэрства ўнутраных справаў БНР. Быў рэдактарам часопісу «Варта», газэты «Беларускі народ».


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Мы сыходзім з той відавочнай ісьціны, што ўсе людзі створаныя роўнымі і надзеленыя іх Творцам пэўнымі неад’емнымі правамі, да ліку якіх належаць жыцьцё, свабода і імкненьне да шчасьця. Для забесьпячэньня гэтых правоў людзьмі засноўваюцца ўрады, якія атрымліваюць свае законныя паўнамоцтвы са згоды кіраваных. У выпадку, калі якая-небудзь форма ўраду робіцца згубнай для саміх гэтых мэтаў, народ мае права зьмяніць або скасаваць яе і заснаваць новы ўрад, заснаваны на такіх прынцыпах і формах арганізацыі ўлады, якія, як яму ўяўляецца, найлепшым чынам дадуць людзям бясьпеку і шчасьце».

З Дэклярацыі Незалежнасьці ЗША
XS
SM
MD
LG