Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атлусьценьне прызналі хваробай


www.shutterstock.com

www.shutterstock.com

Амэрыканская мэдычная асацыяцыя (АМА) прызнала атлусьценьне хваробай і рэкамэндавала шэраг захадаў для барацьбы з гэтай «эпідэміяй».

Рашэньне было прынятае на штогадовай канфэрэнцыі асацыяцыі ў Чыкага ў чэрвені сёлета.

АМА падкрэсьліла, што доля жыхароў ЗША, якія пакутуюць ад залішняй вагі, «падвоілася сярод дарослых за апошнія дваццаць гадоў і патроілася сярод дзяцей на працягу аднаго пакаленьня».

Калі цяперашнія тэндэнцыі захаваюцца, да 2030 года лішнюю вагу будзе мець кожны другі амэрыканец.

Асацыяцыя таксама адзначыла, што Сусьветная арганізацыя аховы здароўя, Упраўленьне па кантролі якасьці прадуктаў харчаваньня і лекаў ЗША і амэрыканская падатковая служба яшчэ раней прызналі атлусьценьне хваробай.

Прызнаньне атлусьценьня хваробай накладае на мэдычныя страхавыя кампаніі абавязальніцтвы па выплаце кампэнсацый за правядзеньне інтэнсыўнай тэрапіі, а таксама хірургічнага ўмяшаньня.

Па прагнозах асацыяцыі, прызнаньне атлусьценьня хваробай, якая патрабуе мэдычнага ўмяшаньня, прыцягне грашовыя сродкі ў мэдыцыну як па ініцыятыве ўраду, так і з боку прыватных кампаній.

Як паведамляе New York Times мэдычныя выдаткі ў ЗША, зьвязаныя з атлусьценьнем, ужо складаюць прыкладна 150 мільярдаў даляраў штогод, залішняя вага, паводле ацэнак, зьяўляецца прычынай 300 тысячаў заўчасных сьмерцяў штогод.

Атлусьценьне павялічвае рызыку разьвіцьця іншых хваробаў, у тым ліку дыябэт 2-га тыпу, сардэчна-судзіныя захворваньні і некаторыя віды раку.
XS
SM
MD
LG