Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для кананізацыі Яна Паўла ІІ трэба толькі подпіс папы


Ян Павал ІІ
Ян Павал ІІ

Папа Ян Павал II неўзабаве будзе кананізаваны Рымска-каталіцкай царквой. Пра гэта паведаміў амэрыканскі тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцу ў Ватыкане.

Паводле тэлеканалу, у аўторак адмысловая камісія ў Ватыкане пацьвердзіла факт другога цуду, зьдзейсьненага Янам Паўлам II. Вядзецца пра выздараўленьне сьмяротна хворай жанчыны.

Цяпер для кананізацыі Яна Паўла ІІ патрабуецца толькі дэкрэт цяперашняга папы Францыска.

Ян Павал ІІ быў папам рымскім ад 1978 году да сваёй сьмерці ў 2005 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG