Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарэлі «Шаблі»

абноўлена

Пажар, ілюстратыўнае фота
Пажар, ілюстратыўнае фота

Ноччу 1 ліпеня на хутары Шаблі ў вёсцы Малое Запрудзьдзе, што за 100 кілямэтраў ад Менску, здарыўся пажар.

Як паведамляе Рэгіянальная газэта, пажар пачаўся праз тое, што ў будынку пакінулі без нагляду запаленую печ, у выніку чаго загарэўся другі паверх.

Мясцовыя жыхары кажуць, што хутар значна пашкоджаны ад пажару. Людзі не пацярпелі.

Хутар «Шаблі» вядомы тым, што там праходзілі фэсты «Пікнік», «Шаманы», «The Beatles».

24 жніўня на хутары «Шаблі» плянваўся музычны фэстываль «Вольнае паветра».

Музычны прадусар і заснавальнік «Шабляў» Уладзімер Шаблінскі заявіў «Свабодзе»:

«На дзейнасьць прыватнага прадпрыемства „Шаблі“, на дзейнасьць агенцыі „Шаблі“, на дзейнасьць хутара „Шаблі“ дадзеная падзея ніякім чынам не паўплывала. Прадпрыемства і хутар дзейнічаюць у звычайным рэжыме. Мы рыхтуемся да правядзеньня фэстывалю „Вольнае паветра“, які адбудзецца 24 жніўня».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG