Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Альманах «Тэксты»: ад самвыдату — да міжнароднага каталёгу


Новы нумар незалежнага літаратурна-мастацкага альманаху «Тэксты», які толькі што зьявіўся з друку, мае пазнаку міжнароднай рэгістрацыі. Гэта азначае, што беларускае выданьне цяпер могуць знайсьці ў падпісных каталёгах замежныя чытачы.

Прагрэс і посьпех для «Тэкстаў», якія ў 2004 годзе пачыналі свой шлях у самвыдаце, і толькі летась атрымалі беларускае рэгістрацыйнае пасьведчаньне, відавочны. Посьпех, дарэчы, ня толькі арганізацыйны.

Асобная, так бы мовіць, думка рэдакцыі і аўтарскага калектыву альманаху на беларускі літаратурны працэс гарантуе ўстойлівую цікавасьць чытачоў. Ня стаў выключэньнем і новы нумар выданьня. Чаго вартае толькі інтэрвію Юрыя Станкевіча, літаратара, які даўно ўжо ня йдзе на кантакт ня толькі з прэсай, а нават на сёлетнюю цырымонію ганараваньня прэміяй імя Ежы Гедройца не зьявіўся, хоць яго імя значылася ў шорт-лісьце намінантаў.

Спрэчных і палемічных старонак у «Тэкстах» дастаткова для ўсіх тых, хто ня хоча, як выказаўся галоўны рэдактар альманаху Зьміцер Вішнёў, каб беларуская літаратурная прастора ператваралася ў тусоўку для тусоўкі.
XS
SM
MD
LG