Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва папросіць дапамогі на барацьбу з чумой сьвіней


У Літве лічаць небясьпечным становішча ў Беларусі, дзе хутка распаўсюджваецца чума сьвіней. Там просяць Эўракамісію ў якасьці дапамогі выдзеліць на барацьбу з чумой каля 3,5 млн. эўра.

Кіраўнік літоўскай Вэтэрынарна-харчовай службы Ёнас Мілюс пацьвердзіў BNS, што Эўракамісія была папярэдне праінфармавана аб тым, што Літва афіцыйна папросіць эўрапейскай дапамогі. Ён лічыць, што да такой просьбы далучацца таксама Польшча і Латвія, бо побач зь іх межамі, у Віцебскім раёне, выяўлены новы ачаг чумы.

Паводле Мілюса, у сувязі з распаўсюджваньнем чумы сьвіней Расея пагражае закрыць межы: калі хоць бы ў адной краіне Эўразьвязу будзе выяўлены ачаг заражэньня, то Расея спыніць імпарт з усіх краін ЭЗ.

Паводле Мілюса, цяпер ва ўсіх краінах ЭЗ адчуваецца занепакоенасьць з-за таго, што выпадкі афрыканскай чумы сьвіней былі зафіксаваныя параўнальна недалёка ад межаў Літвы і Латвіі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG