Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпэт: Апазыцыя абрала прадстаўніком эль-Барадэя.


Тысячы людзей сабраліся ў аўторак на цэнтральнай плошчы Тахрыр у Каіры, патрабуючы адстаўкі прэзыдэнта краіны Махамада Мурсі.

У другой палове дня скончыўся тэрмін ультыматуму, прад’яўленага цяперашняму кіраўніку дзяржавы апазыцыйнай групай «Паўстанец».

Паводле актывістаў, калі Мурсі не адмовіцца ад паўнамоцтваў, ён сутыкнецца з кампаніяй грамадзянскага непадпарадкаваньня.

Паводле зьвестак агенцтва France Presse, буйное апазыцыйнае аб’яднаньне «Фронт 30-га чэрвеня», у якое ўваходзяць некалькі арганізацый, абралі сваім прадстаўніком на перамовах аб будучыні краіны дысыдэнта Магамада эль-Барадэя.

Магамад Аль Барадэй

Магамад Аль Барадэй

У нядзелю, калі споўнілася гадавіна ўступленьня Мурсі на пасаду, на акцыі з патрабаваньнем ягонай адстаўкі ў многіх гарадах краіны сабраліся мільёны людзей. У панядзелак пасьля нападу дэманстрантаў на офіс руху «Браты-мусульмане» у Каіры вайскоўцы далі кіраўніцтву краіны 48 гадзін на ўрэгуляваньне сытуацыі. У адваротным выпадку, па словах вайскоўцаў, яны будуць дзейнічаць паводле «ўласнага пляну».

Мурсі ў адказ на заяву Мінабароны сказаў, што мае намер працягваць рабіць тое, што лічыць патрэбным. Урад Эгіпту тым часам пакінулі пяць міністраў, уключаючы кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства.
XS
SM
MD
LG