Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызыўнік адмаўляецца ад беларускага грамадзянства


Прызыўнік з Маладзечна Валянцін Цішко вырашыў адмовіцца ад беларускага грамадзянства. Адпаведныя заявы ён накіраваў у Міністэрства юстыцыі і на імя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Вось як Валянцін Цішко тлумачыць сваё рашэньне ў інтэрвію Радыё Свабода:

«З 2011 году я зьвяртаўся з просьбай дазволіць мне альтэрнатыўную грамадзянскую службу, на якую я маю права ня толькі па Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь — ёсьць рашэньне Канстытуцыйнага Суду. Гэта права прапісана і ў артыкуле 18 Усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека, іншых міжнародных актах. З 2011 году я з такімі заявамі зьвяртаўся ў Маладзечанскі ваенны камісарыят, Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт, да пракурора Маладзечанскага раёну, у Менскую міжгарнізонную пракуратуру, у Міністэрства абароны. Адказы адусюль аднолькавыя: што я ня маю права на альтэрнатыўную грамадзянскую службу.

Такім чынам, я разумею, што гэта дзяржава ігнаруе ня толькі сваю Канстытуцыю, іншыя заканадаўчыя акты, але, даруйце за слова, ёй напляваць і на міжнародныя абавязальніцтвы, якія Беларусь узяла на сябе, стаўшы сябрам ААН, далучыўшыся да іншых міжнародных пагадненьняў.

Таму я ня бачу сэнсу быць грамадзянінам гэтай краіны. Я зьвярнуўся ў Міністэрства юстыцыі і да прэзыдэнта Беларусі з просьбай пазбавіць мяне беларускага грамадзянства. Мне сорамна быць грамадзянінам краіны, якая так ставіцца да правоў чалавека і да міжнародных абавязальніцтваў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG