Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ўзялі ўдзел у пікетаваньні МУС Чэхіі супраць новага закону для замежнікаў

абноўлена

У Чэхіі пратэставалі супраць новага закону пра замежнікаў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:53 0:00

У сталіцы Чэхіі Празе сёньня адбылася акцыя пратэсту супраць праекту новага закону пра замежнікаў. Удзельнікі акцыі таксама зладзілі сатырычнае прадстаўленьне, падчас якога чыноўнікі пасылалі за краты за «парушэньне закону аб іншаземцах» вядомых гістарычных або легендарных дзеячоў.

Міністэрства ўнутраных справаў Чэхіі падрыхтавала новы закон для замежнікаў, які істотна мяняе становішча як замежнікаў з краінаў «трэцяга сьвету», да якіх належыць і Беларусь, так і грамадзянаў Эўразьвязу. Законапраект быў апублікаваны 9 траўня 2013 году.

Сёньня ў Празе адбыўся хэпэнінг у сувязі з новым законапраектам, які мусіць урэгуляваць знаходжаньне замежнікаў у Чэхіі.

Удзельнікі акцыі асудзілі законапраект, назваўшы яго дыскрымінацыйным і несправядлівым. На плякатах было напісана: «Замежнікі не злачынцы», «Тут мы дома», «Абяцаньні мінстра зноў пустыя», «Мы супраць новага закону для замежнікаў», «І прабацька Чэх быў мігрант», «Вы ствараеце нелегалаў», «Свабода, роўнасьць, братэрства» і іншыя. У акцыі бралі ўдзел беларускія студэнты, а таксама актывісты шэрагу беларускіх арганізацыяў у Чэхіі.

Пэтыцыю супраць законапраекту падпісалі 23 грамадзкія аб’яднаньні і арганізацыі, у тым ліку «Чэскі Хэльсынскі камітэт», «Amnesty International», «Чалавек у нядолі, «Цэнтар інтэграцыі замежнікаў», «Inbaze Berkat» і інш.


Адзін з удзельнікаў акцыі беларус Аляксей Францкевіч пракамэнтаваў вынікі акцыі Радыё Свабода:

«Фактычна акцыю праводзілі няўрадавыя арганізацыі, якія займаюцца інтэграцыйнымі праграмамі. Цікава тое, што гэтыя арганізацыі часткова фінансуюцца самім МУС Чэхіі, супраць якога акцыя была скіравана. Зьдзівіла таксама тое, што акцыю падтрымала мала замежнікаў, беларусы былі выключэньнем. Затое прысутнічала шмат прадстаўнікоў прэсы і розных арганізацыяў па правах замежнікаў».

Паводле законапраекту, грамадзяне Эўразьвязу, якія знаходзяцца на тэрыторыі Чэскай Рэспублікі больш за тры месяцы, будуць павінны атрымліваць дазвол на знаходжаньне. Гэта новаўвядзеньне закрану перш за ўсё грамадзянаў Славацкай Рэспублікі. Новы закон дыскрымінуе чальцоў сямей чэскіх грамадзян у параўнаньні зь сем’ямі замежнікаў. Напрыклад, украінская жонка чэха будзе ў праўным аспэкце займаць горшае становішча, чым украінская жонка славака, які пражывае ў Чэхіі, бо апошняя будзе пад аховай права Эўразьвязу. Асноўная крытыка грамадзкасьці скіравана супраць зьменаў, якія тычацца ПМЖ. Паводле новага закону, пастаяннае месца жыхарства больш ня будзе «пастаянным», бо яго можна будзе страціць у выпадку самай дробнай запазычанасьці, прычым МУС ЧР будзе мець доступ да базаў дадзеных фінансавых і сацыяльных ведамстваў.



Крытыкі законапраекту мяркуюць, што гэта відавочная дыскрымінацыя імігрантаў. Закон таксама ўводзіць новую катэгорыю гастарбайтараў, якія змогуць атрымаць візу толькі на 1 год бяз права злучэньня зь сям’ёй.


Крысьціна Шыянок для Радыё Свабода
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG