Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Андропаў як «бацька эпохі дэзынфармацыі»


Юры Андропаў

Юры Андропаў

Старшыня КДБ Андропаў арганізаваў антыізраільскую і антыамэрыканскую кампанію ў арабскім сьвеце і спрыяў распаўсюду «пратаколаў сіёнскіх мудрацоў».

У новай кнізе былы высокапастаўлены супрацоўнік румынскай сэкурэтатэ (сакрэтнай службы) і памочнік дыктатара Нікалае Чаўшэску распавядае, што чатыры дзесяцігодзьдзі таму СССР арганізаваў на Блізкім Усходзе антыамэрыканскую і антыізраільскую прапагандысцкую кампанію, наступствы якой адчуваюцца і па сёньня.

Міхай Пачэпа быў памочнікам Чаўшэску да 1978 году, калі ён уцёк у ЗША. У сваёй кнізе «Дэзынфармацыя», напісанай сумесна з амэрыканскім навукоўцам Рональдам Рычлакам, ён называе Юрыя Андропава, які з 1967 году ўзначальваў КДБ, бацькам новай эры дэзынфармацыі, які адрадзіў антысэмітызм і міжнародны тэрарызм супраць ЗША і Ізраіля.

Прыніжаны паразай прасавецкіх арабскіх дзяржаваў у іх вайне 1967 супраць Ізраіля, Андропаў распрацаваў апэрацыю па дыскрэдытацыі габрэйскай дзяржавы і сіянізму і адначасна па аднаўленьні ўплыву Масквы ў рэгіёне.

Аўтары сьцьвярджаюць, што апэрацыя пад кодавай назвай SIG была распачатая ў 1972 годзе. У ёй былі задзейнічаныя тысячы агентаў уплыву ў арабскім і ісламскім сьвеце, з мэтай спрыяць антыамэрыканізму і антыізраільскім настроям. Некаторыя з агентаў былі ўзятыя з асяродкаў мусульманскай меншасьці Савецкага Саюзу і іншых краін Варшаўскай дамовы.

Кніга "Дэзынфармацыя"

Кніга "Дэзынфармацыя"



Міхай Пачэпа праз 35 гадоў пасьля ягоных уцёкаў па-ранейшаму жыве пад абаронай ЦРУ. Ён не гаворыць са СМІ наўпрост, але пагадзіўся адказаць на пытаньні Радыё Свабода праз пасярэдніка і ў пісьмовым выглядзе.

«Перш, чым я пакінуў Румынію ў 1978 годзе, я паслаў каля пяцісот такіх таемных агентаў для розных ісламскіх краін. Большасьць зь іх былі рэлігійныя служачыя, інжынэры, лекары, настаўнікі і адмыслоўцы ў галіне мастацтва», — кажа Пачэпа ў інтэрвію Радыё Свабода.

«Паводле грубай ацэнкі, атрыманай ад Масквы, да 1978 ўвесь выведны апарат савецкага блёку паслаў каля 4000 такіх агентаў ўплыву ў ісламскім сьвеце. Эмпірычнае правіла для гэтай часткі зямной кулі палягае ў тым, што толькі 70-75 працэнтаў зь іх будуць ў канчатковым выніку сапраўды карысныя... Можна з упэўненасьцю выказаць здагадку, што гэта мела пэўны эфэкт ».

Ён дадае, што кніга паказвае працэс, пры якім Злучаныя Штаты, якія выратавалі сьвет ад нацызму, Галякосту — і цяпер пераўтварыліся ў ворага свабоды для мільёнаў людзей у арабскім сьвеце.

ген. Міхай Пачэпа

ген. Міхай Пачэпа

Блізкі Ўсход быў ключавой кропкай бітвы ў «халоднай вайне», і Масква выдаткавала сюды значныя рэсурсы. Але кніга «Дэзынфармацыя» дадае некаторыя шакуючыя дэталі, якія, здаецца, раней былі невядомыя.

Напрыклад, у кнізе гаворыцца, што КДБ спрыяў перакладу і распаўсюду тысячаў асобнікаў «Пратаколаў сіёнскіх мудрацоў» — зробленай ў часы апошняга расейскага цара антысэміцкай брашуры, дзе апісаны нібыта існуючы плян дамінаваньня габрэяў у Эўропе.

У кнізе таксама сьцьвярджаецца, што КДБ дапамагалі і навучалі групы Народнага фронту вызваленьня Палестыны ў плянаваньні і ажыцьцяўленьні тэрарыстычных актаў.

Суаўтар кнігі Рональд Рычлак

Суаўтар кнігі Рональд Рычлак

«Царскі антысэмітызм спарадзіў пагромы. Нацысцкі антысэмітызм спарадзіў Галякост. Сёньняшні міжнародны тэрарызм — вынік савецкага антысэмітызму» — кажа Пачэпа.

Ён таксама распавядае пра кампанію дыскрэдытацыі Папы Пія XII — апэрацыя пад кодавым назовам «Месца 12» мела на мэце зьнішчыць памяць пра Пія XII як пантыфіка, які зрабіў пасьпяховыя намаганьні ў справе выратаваньня габрэяў ад Галякосту. У выніку КДБ, у пэўнай ступені, удалося дыскрэдытаваць каталіцкую царкву і заходнія каштоўнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG