Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэры: ЗША і Расея гатовыя да канфэрэнцыі па Сырыі


Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што і Вашынгтон, і Масква гатовыя да правядзеньня міжнароднай мірнай канфэрэнцыі па ўрэгуляваньні канфлікту ў Сырыі, аднак яна адбудзецца, хутчэй за ўсё, пасьля жніўня.

Выступаючы пасьля перамоваў у Брунэі зь міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым, Кэры адзначыў, што абодва бакі згодныя з высновай Жэнэўскай канфэрэнцыі, якая прайшла ў чэрвені 2012 г. — аб неабходнасьці мірнай перадачы ўлады ў Сірыі пераходнаму ўраду, сфармаванаму пры ўдзеле як рэжыму прэзыдэнта Башара Асада, гэтак і апазыцыі.

Сустрэча Кэры і Лаўрова адбылася ў кулюарах канфэрэнцыі па бясьпецы, якую праводзяць у Брунэі кіраўнікі МЗС краінаў АСЕАН.
XS
SM
MD
LG