Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Траціна беларусаў злоўжывае алькаголем


П'яны сьпіць на вуліцы ў Менску

П'яны сьпіць на вуліцы ў Менску

З 1995 па 2012 год колькасьць абсалютнага алькаголю, які спажывае ў сярэднім кожны беларус, павялічылася ў два разы: з 6,7 да 11,97 літра. Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі Ўладзімер Максімчук, загадчык сэктару наркалёгіі РНПЧ Навінкі.

На дадзены момант дыягназ «алькагалізм» маюць 180 тысяч чалавек.

Сярод іх каля 40 тысяч жанчын. 16 тысяч непаўналетніх знаходзяцца ў групе прафіляктычнага ўліку, бо спажываюць алькаголь з шкоднымі наступствамі.

Тры з паловай тысячы чалавек за сёлетнія паўгода мелі дыягназ «алькагольны псыхоз». У мінулым годзе за гэты пэрыяд такіх людзей было больш як чатыры тысячы.

Летась ад атручэньня алькаголем памерла каля дзьвюх тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG