Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Швэцыі адновіць працу восеньню


Амбасада Швэцыі ў Беларусі

Амбасада Швэцыі ў Беларусі

Праз абмежаваную колькасьць супрацоўнікаў і летнія вакацыі амбасада ня будзе працаваць яшчэ да восені. Па консульскую дапамогу ў надзвычайных сытуацыях грамадзяне Швэцыі ў гэты пэрыяд могуць зьвяртацца ў іншыя амбасады ЭЗ.

Пра гэта Радыё Свабода паведамілі ў амбасадзе Швэцыі ў Беларусі.

Новы кіраўнік амбасады Швэцыі дарадца Марцін Обэрг атрымаў акрэдытацыю ў Беларусі і ўжо пачаў сваю службу ў якасьці Часовага Паверанага ў Справах у амбасадзе Швэцыі ў Менску. Раней ён працаваў намесьнікам амбасадара ў швэдзкай амбасадзе ў Маскве.

Выдаваць візы для паездак у Швэцыю беларускім грамадзянам па-ранейшаму будзе амбасада Эстоніі.

Мінулым летам, пасьля скандалу з дэсантам плюшавых мядзьведзікаў, амбасада Швэцыі ў Менску спыніла працу на патрабаваньне Аляксандра Лукашэнкі, таксама як і беларуская ў Стакгольме.
XS
SM
MD
LG