Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: прадпрымальнікі страйкуюць, Чарнавуса шукае міліцыя


Большая частка прадпрымальнікаў баранавіцкіх рынкаў ня выйшлі на працу, падтрымаўшы страйк, абвешчаны 1 ліпеня.

Калі адзін зь лідэраў баранавіцкага прадпрымальніцкага руху Мікола Чарнавус зайшоў на рынак, да яго адразу падбеглі некалькі міліцыянтаў, сярод якіх быў вядомы сваім удзелам у разгоне апазыцыйных акцыяў маёр Павал Кульгавік. Міліцыянты ўзялі спадара Чарнавуса пад рукі і прапанавалі «прайсьці зь імі». Але, як распавёў Мікола Чарнавус, адразу ж сабралася некалькі дзясяткаў прадпрымальнікаў, якія адбілі яго ў міліцыянтаў. Мікола Чарнавус пасьля гэтага сышоў з рынку.

Як паведаміў Чарнавус, зачыненыя і не працуюць каля 500 ралетаў на Цэнтральным рынку і столькі ж на Палескім у Баранавічах.

«Учора ж быў стыхійны мітынг і ўсе прагаласавалі, што ня выйдуць працаваць. Але некаторыя не стрымаліся, нейкі там дзясятак прадпрымальнікаў працуюць», — кажа Мікола Чарнавус.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG