Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сноўдэн, верагодна, папрасіў палітычны прытулак у Расеі


Уладзімір Пуцін

Уладзімір Пуцін

Былы кантрактнік Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША Эдвард Сноўдэн падаў прашэньне аб прадастаўленьні яму палітычнага прытулку ў Расеі, — паведаміў у панядзелак дзяжурны дыплямат консульскага пункту МЗС Расеі ў аэрапорце «Шарамецьцева» Кім Шаўчэнка.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў на пытаньне «Інтэрфаксу», ці гатовая Масква разгледзець гэты запыт Сноўдэна, ад камэнтароў устрымаўся. «Я не валодаю ніякай інфармацыяй», — сказаў Пяскоў.

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін раней у панядзелак на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве сказаў, што Сноўдэн зможа застацца ў Расеі толькі пры ўмове адмовы ад нанясеньня шкоды ЗША.

У пачатку чэрвеня Эдвард Сноўдэн распаўсюдзіў сакрэтныя дадзеныя аб праграмах электроннага сачэньня амэрыканскіх спэцслужбаў. На радзіме яму цяпер прад’яўленыя абвінавачваньні ў дзеяньнях, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы. Цяпер Сноўдэн, верагодна, працягвае заставацца ў транзытнай зоне маскоўскага аэрапорту «Шарамецьцева», куды прыбыў больш за тыдзень таму рэйсам з Ганконгу.
XS
SM
MD
LG