Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За 5 месяцаў экспарт беларускіх тавараў скараціўся амаль на чвэрць


За студзень — травень 2013 году экспарт беларускіх тавараў скараціўся на 24,2% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2012 году і склаў 16 037,8 мільёна даляраў. Пра гэта паведамляе Белстат.

Імпарт за пяць месяцаў зьменшыўся на 10,9% і склаў 17 425,2 млн даляраў. У цэлым сальда зьнешняга гандлю таварамі працягвае заставацца адмоўным.

Дэфіцыт зьнешняга гандлю таварамі назіраецца, у прыватнасьці, у гандлі з краінамі СНД, у тым ліку з краінамі Мытнага зьвязу і Адзінай эканамічнай прасторы. З гэтымі гандлёвымі партнэрамі ён склаў мінус 1 121,7 млн даляраў і мінус 2 430,9 млн даляраў адпаведна.

Таваразварот з Расеяй зьменшыўся на 15,6%, экспарт жа павялічыўся на 4,6%.

Станоўчым сальда зьнешняга гандлю таварамі застаецца з Казахстанам (264,7 млн даляраў) і краінамі Эўразьвязу (899,8 млн даляраў). У мінулым годзе за аналягічны пэрыяд сальда ў гандлі з Эўразьвязам складала плюс 6 517 млн даляраў. Разам з тым таваразварот з Казахстанам зьменшыўся на 11,8%, экспарт і імпарт таксама сталі меншымі — на 8,9 і 29,6% адпаведна.

Таваразварот з краінамі Эўразьвязу скараціўся на 30,6%. У сваю чаргу, экспарт зьменшыўся на 49,1%, імпарт — вырас на 24,3%.

Міхал Залескі

Міхал Залескі

Эканаміст Міхал Залескі ня бачыць у такім скарачэньні экспарту нічога дзіўнага:

«Мы гэта назіраем ужо амаль 20 гадоў, і нічога не мяняецца. У выніку мяняецца толькі памер сукупнай запазычанасьці — яна ўжо пад 40 мільярдаў даляраў. Тут праблема ў тым, што калі рэструктурызацыю эканомікі не праводзяць, то яна праходзіць сама.

Паглядзіце: салярку нашу спажываюць у Эўропе — вось сальда і станоўчае. Наша прадукцыя машынабудаваньня менш запатрабаваная ў Расеі — экспарт прадукцыі і падае. Вось так і жывем».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG