Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Эгіпту Фатах ас-Сісі заявіў, што ваенныя даюць супернікам і прыхільнікам цяперашняга прэзыдэнта краіны Махамеда Мурсі 48 гадзін на тое, каб яны дамовіліся

У адваротным выпадку, паводле міністра, вайсковае кіраўніцтва будзе вымушана дзейнічаць па ўласным пляне пераадоленьня крызісу. Цяперашнія антыўрадавыя выступы ас-Сісі назваў «беспрэцэдэнтным» выразам волі народа, падкрэсьліўшы, што ўлады павінны дамагчыся выкананьня патрабаваньняў дэманстрантаў. «Прамаруджваньне нясе небясьпеку расколу», — сказаў міністр.

Выступ кіраўніка абароннага ведамства прагучаў пасьля нападу апанэнтаў цяперашняга прэзыдэнта на офіс ісламісцкага руху «Браты-мусульмане», ад якога Мурсі балятаваўся на пасаду кіраўніка дзяржавы. Восем чалавек пры штурме будынка загінулі.

Падзеям папярэднічалі выступы з патрабаваньнем адстаўкі Мурсі, у якіх у нядзелю па ўсёй краіне ўдзельнічалі мільёны людзей.
XS
SM
MD
LG