Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каір: офіс кіроўнай партыі ўзяты штурмам

Сёньня ў сталіцы Эгіпту некалькі дзясяткаў маладых дэманстрантаў уварваліся ў штаб-кватэру кіроўнага руху «Браты-мусульмане».

У прамым тэлерэпартажы было відаць, як пратэстоўцы зьнішчаюць будынак.

Раней сёньня ж апазыцыйны рух «Мяцежнік», які ўзначаліў акцыі пратэсту супраць прэзыдэнта Мухамада Мурсі, запатрабаваў, каб ён да аўторка сышоў у адстаўку і даў магчымасьць правесьці датэрміновыя выбары. У іншым выпадку апазыцыянэры пагражаюць яму кампаніяй грамадзянскага непадпарадкаваньня.

Тым часам паведамляецца, што колькасьць загінулых у сутыкненьнях ў Эгіпце ў нядзелю ўзрасла да 16. Больш за 600 чалавек былі параненыя.

Пратэстоўцы незадаволеныя перадачай большасьці ўладных паўнамоцтваў ісламістам і няздольнасьцю ўраду разабрацца з эканамічнымі праблемамі.

Выступы 30 чэрвеня сталі самымі масавымі за ўсю гісторыю Эгіпту.
XS
SM
MD
LG